Віктар Гальчынскі: Адфільтраваць карыставальнікаў беларускіх картак без пастаяннага віду на жыхарства ва Украіне пакуль немагчыма

АНАЛІТИКА 10.05.2022 Коментарі 0

Дырэктар дэпартамента камунікацый АТ «Крэдабанк» Віктар Гальчынскі параіў беларусам ва Украіне звяртацца непасрэдна ў НБУ, каб вярнуць доступ да банкаўскіх паслуг. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Беларускаму інфармацыйнаму цэнтру ў Львове. Сярод пытанняў, якія абмяркоўваліся, таксама фінансава-банкаўская сістэма Украіны ў перыяд вайны, аднаўленне ўкраінскай эканомікі і шляхі вяртання беларусам доступу да банкаўскіх паслуг у краіне.

На думку эксперта, вайна ідзе не толькі на лініі фронту, але і ў эканамічным полі. Уладам Украіны ў існуючых умовах неабходна было перакрыць каналы атрымання грашовых сродкаў для прадстаўнікоў краін-агрэсараў. Адфільтраваць карыставальнікаў беларускіх картак, які не маюць пастаяннага віду на жыхарства ў краіне, пакуль немагчыма.

Што можа зрабіць беларус без сталага ВНЖ, каб вярнуць сабе магчымасць карыстацца банкаўскімі карткамі ва Украіне? Звярнуцца напрамую ў НБУ, які, у сваю чаргу, прыме рашэнне ў адносінах да кожнага канкрэтнага выпадку.

Віктар Гальчынскі таксама параіў паспрабаваць атрымаць статус уцекача ва Ўкраіне для вяртання доступу да банкаўскіх паслуг у краіне. Ён выказаў меркаванне, што беларусы, якія зараз ваююць на баку Украіны, змогуць пасля прэтэндаваць на атрыманне ўкраінскага грамадзянства.

Українську версію статті читайте за цим посиланням.

Support the project here:

DONATE

Відгуки

Немає відгуків.

Залишити коментар

Оцінити
Відправити

Copyright © 2017-2024 by ZahidFront. Powered by BDS-studio.com

Підпишіться на ЗІФ у Facebook: